У Расіі затрымалі партыю гашышу, якая прыбыла з Беларусі

Навіны
Фото: ФТС РФ

У Ленінградскай вобласці Расіі затрымалі партыю гашышу, якая прыбыла з Беларусі. У аперацыі ўдзельнічалі Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з кантрабандай ФТС Расіі сумесна з ФСБ РФ і ДМК Беларусі ва ўзаемадзеянні з Цэнтральнай аператыўнай мытняй ФТС РФ.

«Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў мытнікі ўстанавілі, што ў адно з нежылых памяшканняў у Ленінградскай вобласці прыбыў грузавы аўтамабіль, які перавозіў банкі з фарбай. У шасці з іх мытнікі выявілі 150 плітак цёмна-карычневага колеру», – паведамляе ФТС РФ.

Экспертыза пацвердзіла, што знойдзенае рэчыва з’яўляецца гашышам. Кошт партыі вагой 14,5 кг ацэньваецца ў 43,5 млн расійскіх рублёў.

Устаноўлены ўдзельнік злачыннай групы — 40-гадовы расіянін. Ён павінен быў кантраляваць дастаўку тавару.

У Расіі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле аб кантрабандзе наркатычных рэчываў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.