У Польшчы затрыманы беларус, якога шукаў Мінск праз Інтэрпол

Галоўнае
Фото: gdynia.policja.gov.pl

У польскай Гдыні затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў базе вышуку Інтэрпола па запыце беларускіх уладаў.

У Гдыні мінакі паскардзіліся паліцыі на чатырох мужчын, якія гатавалі ежу на грылі на тэрыторыі закінутага будынка, паведамляе паліцыя Гдыні.

Паліцыянты, якія прыбылі, высветлілі, што ў аднаго з мужчын не было дакументаў, якія сведчаць асобу. Таксама ён не мог пацвердзіць, што знаходзіцца ў Польшчы законна. Пасля праверкі па паліцэйскіх базах даных аказалася, што ў дачыненні да 46-гадовага грамадзяніна Беларусі было вынесена рашэнне аб адмове ў дазволе на знаходжанне ў Польшчы. Акрамя гэтага, ён значыўся ў базе Інтэрпола як асоба, якую шукаюць беларускія ўлады з мэтай устанаўлення месцазнаходжання.

Беларуса затрымалі. Найбліжэйшым часам яго перададуць памежнікам і вышлюць з Польшчы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.