Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Павел Паліса ў інтэрв’ю “Укрінформ” ацаніў рызыку ўцягвання Беларусі ў вайну. У цэлым яго выказванні пераклікаюцца з тым, што раней украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв’ю “Зеркалу”, апублікаваным учора.
“Расіі зручней выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі як тэрыторыю — для ціску, для размяшчэння ракет. Але ўжо ідзе актыўнае выкарыстанне калідораў для праходжання “Шахедаў” з выкарыстаннем вежаў сувязі для кіравання палётамі дронаў.
Прамое ўцягванне беларускай арміі — гэта рызыкі для Лукашэнкі і сумнеўная баявая каштоўнасць, але як інструмент ціску і шантажу — такая пагроза выкарыстоўваецца”, – сказаў Паліса.
Ён таксама расказаў, што ўкраінскі бок пастаянна падымае пытанне размяшчэння “Арэшніка” ў Беларусі ў зносінах з партнёрамі.
“Гэтая тэма пастаянна прысутнічае ў размовах і падчас нашых брыфінгаў, прадстаўнікі пасольстваў пытаюцца пра дэталі разгортвання “Арэшніка” на тэрыторыі Беларусі. Партнёры выдатна разумеюць, што размяшчэнне такога комплексу — носьбіта ядзернага зараду — на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца пагрозай таксама для іх, нашых заходніх партнёраў і Еўропы перадусім”, – сказаў ён.
