У нядзелю ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
14 чэрвеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы.
Уначы тэмпература апусціцца да +7… +13°С, удзень прагрэецца да +14… +20°С, на паўднёвым усходзе — да +22°С. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Атмасферны ціск будзе слаба паніжацца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!