У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт

Культура
Перформанс-прэзентацыя «Усе носяць Царфіна». Фота: БелТА

У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваецца тры жывапісныя творы мастака Шрагі Царфіна – прадстаўніка знакамітай Парыжскай школы, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Смілавічы.

2 сакавіка на адзін дзень два творы Царфіна з калекцыі музея пакінулі запаснік, каб стаць важнай часткай перформансу-прэзентацыі «Усе носяць Царфіна».

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт
Перформанс-прэзентацыя «Усе носяць Царфіна». Фота: БелТА

Была прадстаўлена лімітаваная серыя калекцыйных хустак з натуральнага шоўку ад беларускага брэнда Kiko Richen, выкананых па эскізах Шрагі Царфіна.

Царфін, акрамя жывапісу, займаўся тэкстылем, ствараў эскізы для еўрапейскіх дамоў высокай моды.

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт

У Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся перформанс-прэзентацыя калекцыйных хустак «Усе носяць Царфіна» — фотафакт
Творы Царфіна. Фота: БелТА

У 2019 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася вялікая выстава Царфіна. Тады адмыслова да 120-годдзя мастака група кампаній «А-100» набыла ў яго спадчыннікаў 15 палотнаў. Яго працы захоўваюцца і ў родных Смілавічах – у экспазіцыі музея «Прастора Хаіма Суціна». Іх падарыла музею дачка мастака Ліліян Дзюлак-Царфін у 2013 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны