У Мінжылкамгасе назвалі сабекошт ацяплення

Навіны
Фото: Julian Hochgesang, unsplash.com

Сабекошт адной гігакалорыі ў сістэме Мінжылкамгаса складае каля 180 рублёў. Такія дадзеныя ў інтэрв’ю СТБ прывёў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

“Сабекошт адной гігакалорыі на сёння складае каля 180 рублёў, а насельніцтва цяпер плаціць 29 або 24 рублі. Таму ёсць бюджэтная субсідыя, і, натуральна, мы абмежавалі працэнт страт, каб эканоміць у першую чаргу і бюджэтныя грошы”, – сказаў ён.

Паводле яго слоў, у сістэме вядзецца праца па зніжэнні цеплавых страт, што адбіваецца і на кошце цеплавой энергіі.

“Цеплавыя страты 15 гадоў таму складалі каля 20 %. Сёння цеплавыя страты складаюць 8,2 %. Гэта значыць, за гэты перыяд страты зніжаны, і мы абмежавалі прадпрыемствы ЖКГ. Гэта значыць, тое, што страцілі больш, гэта за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў, у іх ёсць стымул зніжаць страты, мяняць трубаправоды цеплазабеспячэння і тым самым павышаць эфектыўнасць”, – сказаў ён.

Трубіла растлумачыў, што замену цеплавых сетак пачалі 10 гадоў таму. Усталёўваюцца папярэдне ізаляваныя трубы. У многіх малых населеных пунктах замена труб ужо праведзена.

“За гэты перыяд у нас было ўсяго толькі восем буйных аварый на сістэмах цеплазабеспячэння. Гэта адносна нямнога, з улікам таго што некаторыя кацельні працавалі на мяжы нагрузак, каб жыхары камфортна сябе адчувалі ў кватэрах”, – адзначыў міністр.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.