У Мінску ўначы згарэў склад на Бетонным праездзе. Пра гэта паведамілі ў МНС.
На месцы ратавальнікі выявілі адкрытае гарэнне аднапавярховага металічнага складскога будынка і размешчанага побач седлавога цягача з прычэпам. Высветлілася, што ўнутры склада загарэлася маёмасць на плошчы 475 кв. м. Пазней агонь перакінуўся на фуру, якая стаяла побач.
Ніхто не пацярпеў. Пажар ліквідавалі 9 адзінак тэхнікі МНС.




🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Падчас абмену палоннымі паміж Украінай і РФ быў вызвалены беларускі вайсковец Генадзь Шчэрбань 12:57
Журналіст і даследчык Юрка Хмялеўскі распавядзе ў Беластоку пра сваю новую кнігу «Wierszalin 2.0» 22:49
