У Мінгарвыканкаме разглядаюць магчымасці для правядзення рэнавацыі жылля. Як заявіў у эфіры СТБ старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, «хрушчоўкі» яна не закране.
“Аналіз сітуацыі паказвае, што існуючы ў нас жыллёвы фонд у вельмі добрым стане. Ёсць адзінкавыя выпадкі, якія мы сапраўды разглядаем для рэнавацыі. Гэта дамы ў два–тры паверхі. Астатні жылфонд, у прыватнасці, так званыя хрушчоўкі, пакуль не разглядаем: яны стаяць у графіках для правядзення работ па капрамонце. Ёсць адпаведныя дакументы, і мы рухаемся ў межах рэалізацыі гэтых рашэнняў”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, у якасці аб’ектаў для рэнавацыі разглядаюцца таксама тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў, якія ўжо не працуюць. Яны могуць быць трансфармаваныя ў жылую або бізнес-забудову.
