У Мінску 17-гадовы школьнік захоўваў у гаражы тысячу вейпаў для продажу

Навіны
Скриншот видео t.me/pressmvd

Супрацоўнікі БЭП Мінскай вобласці сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх і падатковай выявілі незаконнага прадпрымальніка. Ім аказаўся 17-гадовы мінчанін, вучань 11-га класа.

Устаноўлена, што падлетак набываў нікацінзамяшчальныя вадкасці і камплектуючыя для парагенератараў праз мэсэнджар і захоўваў іх у арандаваным гаражы для наступнага продажу ў сталіцы і Мінскім раёне. Пры аглядзе памяшкання канфіскаваны больш за тысячу ёмістасцяў з вадкасцямі, каля 700 камплектуючых і аднаразовых сістэм курэння.

Непаўналетняму пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару, паведамілі ў прэс-службе МУС.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.