У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце

Культура
Фота: brestcity.com.

На тарцы жылога дома па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (ГОБК) завяршаюць працы над маштабным малюнкам. Новы арт-аб’ект з’яўляецца чарговым у рамках гарадской праграмы, паводле якой у Брэсце запланавалі нанесці адразу 7 гіганцкіх ваенна-патрыятычных муралаў. Аднак ініцыятыва сустрэла хвалю крытыкі ў сацсетках, заўважыў «БрэстСІЦІ».

Reform.news cабраў усё нядаўнія ідэалагічныя графіці ў горадзе над Бугам, каб разабрацца, чаму берасцейцы ўспрынялі чарговы праект «дэкаратыўнага патрыятызму» ў штыкі.

Што на свежым мурале на ГОБК?

«БрэстСІЦІ» заўважыў працы па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці на мінулым тыдні. Як відаць на фотаздымках з месца падзей, новая манументальная праца ахоплівае ўвесь тарэц пяціпавярховага будынка.

У цэнтры кампазіцыі — велізарны чорна-белы партрэт вайскоўца, які сімвалізуе зборны вобраз абаронцы Брэсцкай крэпасці. Спробы афіцыйных праўладных рэсурсаў выдаць яго за лейтэнанта Андрэя Кіжаватава выклікалі кпіны ў лакальных суполках праз відавочную адсутнасць партрэтнага падабенства.

У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце

У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: brestcity.com.

Знізу на мурале  адлюстравана разбураная Цярэспальская брама і руіны цытадэлі. За галавой байца бачна прабітая цагляная сцяна, праз якую адкрываецца блакітнае неба з белымі птушкамі — як сімвал міру і памяці.

Малюнак нанесены на ідэальна гладкую, свежазатынкаваную белую сцяну тарца. Аднак на выяве добра відаць, што суседні падоўжаны фасад гэтага ж дома (з вокнамі) знаходзіцца ў жаласным стане: састарэлая сілікатная цэгла, аблупленая тынкоўка і шэрыя плямы, якія крычаць пра неабходнасць тэрміновага капрамонту.

Манументальны канвеер: ідэалагічны кітч замест эстэтыкі

Праграма на ўзвядзенне сямі тэматычных муралаў была аб’яўлена ўладамі напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі ў 2025 годзе. І працягваецца да гэтай пары. Мурал на ГОБК стаў адным з фінальных у гэтым плане.

Праглядзеўшы ўжо створаныя графіці, складана не задаць пытанне не толькі наконт мэтазгоднасці камунальных выдаткаў, але эстэтычнай якасці працы мастакоў — многія з аб’ектаў выглядаюць як узоры ідэалагічнага кітчу.

Напрыклад, на вуліцы Кастрычніцкай Рэвалюцыі можна ўбачыць незабыўны трыпціх мастачкі Настассі Кашалюк на трох дамах запар. У прыватнасці, мурал на доме №21 (другі фотаздымак) з яго псіхадэлічнымі чырвона-сінімі танамі выклікаў шок у некаторых жыхароў раёна, якія патрабавалі зафарбаваць гэты змрочны сюжэт.

У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: tomin.by.
У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: tomin.by.
У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: tomin.by.

Адной з частак гэтай праграмы стала «гераічнае графіці» ў тунэлі Берасцейскага моста каля крэпасці, створанае вясной 2025 года. Тут мы маем справу адкрыта з аматарскім выкананнем і халтурай.

У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: realbrest.by.
У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: realbrest.by.

На гэтым фоне мурал вуліцы Маскоўскай, 326 (раён Канстытуцыі), на якім змешчаны буйны партрэт салдата Фёдара Рабава ў будзёнаўцы на фоне Холмскай брамы, выклікае, як кажуць, “гішпанскі сорам”, які яшчэ можна вынесці.

У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце

Новая праца на ГАБК у гэтай падборцы таксама не выглядае як выключэнне, улічваючы тое, што берасцейцы доўга гадалі, ці выяўлены на ім Кіжаватаў, ці хто іншы.

Што абурыла гараджан?

Людзей абурае не сама памяць пра вайну, а цынічны разрыў паміж патрыятычнымі справаздачамі чыноўнікаў і рэальным станам гарадской гаспадаркі.

У лакальных Telegram-чатах і пад публікацыямі ў Instagram брэсцкіх СМІ асноўная прэтэнзія жыхароў зводзіцца да камунального нігілізму ўладаў. Берасцейцы справядліва адзначаюць, што на мастакоў і сотні літраў фарбы для аднаго боку дома грошы ў бюджэце знайшліся, а на рамонт усяго астатняга будынка, дзе людзі рэальна пакутуюць ад камунальных праблем, сродкаў гадамі няма.

«Лепш бы спачатку дахі адрамантавалі і стыкі закітавалі, у дамах цвіль па кутах, затое знешне прыгажосць малююць!».

«Нам гэты мурал зімой кватэру не сагрэе. Узімку холадна, швы прадзьмухвае, але на ўцяпленне грошай няма, а на фарбу для гіганцкага малюнка — калі ласка», — абураюцца гараджане.

Таксама берасцейцы выказваюцца і наконт відавочнага ідэалагічнага перабору і стомленасці ад ваеннай тэматыкі.

«У горадзе хутка месца жывога не застанецца, адны ваенныя карціны. Чаму нельга зрабіць нешта нейтральнае для жыцця, а не для вечнага смутку?».

«Чаму не маляваць прыроду, касмічныя сюжэты альбо проста пазітыўныя пейзажы? Брэст і так напоўнены мемарыяламі, хочацца больш прасторы для жыцця, а не вечнага напаміну пра вайну на кожнай сцяне», — не хаваюць раздражнення карыстальнікі сацсетак.

Нагадаем, што яшчэ ў 2021 годзе ў Брэсце з’явіўся мурал абаронцу Брэсцкай крэпасці Пятру Гаўрылаву па аднайменнай вуліцы.

У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: brestcity.com.

Ды не абмінула горад над Бугам рэспубліканская акцыя «Марафон адзінства», у часе якой па вуліцы Маскоўскай паўстала графіці «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» ад БРСМ. Яно стала ўжо дзясятым па ліку, створаным па ўсёй Беларусі «на памяць» аб ідэалагічным марафоне.

У Брэсце паўстае яшчэ адзін ваенны мурал. Прычым на доме, які мае патрэбу ў рамонце
Фота: belta.by.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.