Пяць удзельнікаў палка Каліноўскага збіраюцца завочна судзіць у Беларусі. Следчы камітэт завяршыў папярэдняе расследаванне ў парадку спецыяльнай вытворчасці і перадаў матэрыялы справы ў Генпракуратуру для накіравання ў суд.
Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Мікалая Бойкі, Юрыя Макітава, Наталлі Нікіцінай, Крысціны Станкевіч і Міхаіла Чупрынскага была распачата 27 мая.
Іх абвінавачваюць паводле артыкулаў арт. 285 КК («Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй»), арт. 357 КК («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), арт. 361-1 КК («Стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» альбо ўдзел у ім»), арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце»), арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), арт. 361-5 КК («Праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці»), арт. 290-5 КК («Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у ёй»).