У Беларусі заблакаваны сайт івэнт-агенцтва, у якім працаваў зніклы Котаў

Навіны
Скриншот

У Беларусі пастановай пракурора Магілёўскай вобласці заблакаваны сайты terra-group.pl і ssl-production.pl.

Пракуратура лічыць, што іх работа супярэчыла інтарэсам дзяржавы і была спалучана з «замахам на асновы суверэнітэту і нязменнасць канстытуцыйнага ладу краіны».

У снежні 2025 года КДБ прызнаў польскія кампаніі Terra Group Event і SSL Production «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».

У Terra Group Event працаваў Анатоль Котаў, які знік пасля вылету ў Турцыю напрыканцы жніўня.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны