У Беларусі заблакаваны сайт івэнт-агенцтва, у якім працаваў зніклы Котаў
Рэдакцыя Reform.news · 25 лютага 2026, 13:29
https://reform.news/be/u-belarusi-zablakavany-sajt-ivjent-agenctva-u-jakim-pracava-znikly-kota/У Беларусі пастановай пракурора Магілёўскай вобласці заблакаваны сайты terra-group.pl і ssl-production.pl.
Пракуратура лічыць, што іх работа супярэчыла інтарэсам дзяржавы і была спалучана з «замахам на асновы суверэнітэту і нязменнасць канстытуцыйнага ладу краіны».
У снежні 2025 года КДБ прызнаў польскія кампаніі Terra Group Event і SSL Production «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».
У Terra Group Event працаваў Анатоль Котаў, які знік пасля вылету ў Турцыю напрыканцы жніўня.
