Беларускае ААТ «НДІЭВМ» паспяхова завяршыла дзяржаўныя выпрабаванні камплектаў сродкаў кіравання самаходнымі артылерыйскімі гарматамі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.
Камплект тэхнічных сродкаў прызначаны для ўстаноўкі на САУ 2С1 «Гваздзіка», 2С3 «Акацыя» і 2С5 «Гіяцынт-С».
“Абсталяванне аб’яднана спецыяльным праграмным забеспячэннем і інтэгруе гэтыя гарматы ў адзіную аўтаматызаваную сістэму кіравання артылерыйскімі падраздзяленнямі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У склад камплекта ўваходзяць вылічальна-рашальная (на базе планшэтнага і насімага камп’ютараў) сістэма, сістэмы сувязі і перадачы даных, навігацыі, тэхнічнага забеспячэння.
У камітэце назвалі наступныя магчымасці ў аўтаматызаваным рэжыме:
- атрыманне разлічаных установак для стральбы;
- абмен інфармацыяй паміж САУ і камандзірскімі машынамі кіравання агнём артылерыі батарэі ў рэжыме рэальнага часу;
- давядзенне распараджэнняў да кожнага камандзіра машыны;
- атрыманне зваротнай інфармацыі пра выкананне пастаўленых задач і прынятых рашэнняў;
- адлюстраванне баявога парадку батарэі на лічбавай карце мясцовасці.
“Падчас дзяржвыпрабаванняў пацверджана, што па тэхнічных характарыстыках КСУ САУ не саступае найлепшым замежным аналагам. Галоўная перавага: выкарыстанне комплексу скарачае час падрыхтоўкі і выканання агнявой задачы ў 1,5–2 разы, павышае дакладнасць стральбы і жывучасць батарэі”, — дадалі ў камітэце.
