У Віцебскай вобласці праходзіць збор кіруючага складу органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны. Як заявілі ў Мінабароны, яго тэмай стала «Тэрытарыяльная абарона як асноўны фактар забеспячэння стабільнай абстаноўкі ва ўмовах ваеннага часу». За ходам вучэнняў назіраў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка.
У тэарэтычнай частцы ўдзельнікі заслухалі даклады аб ваенна-палітычнай абстаноўцы вакол Беларусі і асновах тэрытарыяльнай абароны. У практычнай частцы адпрацоўваліся засадныя дзеянні, абарона ад беспілотнікаў, інжынернае абсталяванне раёнаў размяшчэння, дзеянні ў парах і тройках, арганізацыя блокпастоў і вартавых пастоў.
Муравейка заявіў, што патрабаванні да тэрытарыяльнай абароны ўзмацняюцца, а колькасць мерапрыемстваў і ваеннаабавязаных, якія прыцягваюцца да падрыхтоўкі, будзе штогод расці.
“Мы будзем накіроўваць на гэтыя мэты прыкладна траціну рэсурсу нашых ваеннаабавязаных, для таго каб ажыццявіць падрыхтоўку ва ўсіх кутках нашай краіны”, — заявіў ён.
У кожнай вобласці цяпер праводзяцца 3–4 камандна-штабныя вучэнні ў год з мабілізацыяй ваеннаабавязаных.
«Толькі зрабіўшы абарону дзяржавы ўсенароднай справай, можна дасягнуць поспеху і захаваць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і свабоду», — лічыць Муравейка.