У Беларусі больш за 400 чалавек асудзілі за падтрымку Украіны – “Вясна”

Галоўнае
Фото: Andrew Keymaster, unsplash.com

У Беларусі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ за падтрымку Украіны ў той ці іншай форме было асуджана не менш за 403 чалавекі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Беларусаў і замежных грамадзян судзілі паводле артыкулаў за здраду дзяржаве, шпіянаж, агентурную дзейнасць. Таксама іх пераследавалі за жаданне ваяваць на баку Украіны, фінансавую падтрымку Палка Каліноўскага і Узброеных сіл Украіны, дыверсіі на чыгунцы. На працягу года таксама ідзе пераслед жыхароў Беларусі, якія накіроўвалі інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў праекту “Беларускі Гаюн”. Па дадзенай справе фігурантамі сталі не менш за 183 чалавекі.

Паводле даных “Вясны”, у зняволенні цяпер знаходзіцца больш за 200 чалавек. Сярод асуджаных таксама 71 жанчына. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што даныя адлюстроўваюць толькі вядомыя ім выпадкі, але фактаў пераследу можа быць значна больш.

  • 213 чалавек былі асуджаны паводле артыкула за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Гаворка ідзе пра перадачу фота і відэа перамяшчэння расійскай ваеннай тэхнікі.
  • 41 чалавек быў асуджаны паводле артыкула за здраду дзяржаве, 16 замежных грамадзян асудзілі за агентурную дзейнасць на карысць Украіны.
  • 34 чалавекі былі асуджаны паводле артыкула 289 КК (акт тэрарызму). Гаворка ідзе пра дыверсіі на чыгунцы, а таксама на аэрадроме ў Мачулішчах.
  • 47 чалавек былі асуджаны за жаданне ваяваць на баку Украіны. 40 чалавек былі асуджаны за фінансавую падтрымку УСУ і Палка Каліноўскага.

На дадзены момант праваабаронцы валодаюць звесткамі пра мінімум 5 грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычна матываваных прысудаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны