Трох чалавек затрымалі па падазрэнні ў незаконнай здабычы пяску

Навіны
Фото: МВД

Прэс-служба МУС паведаміла аб затрыманні трох чалавек. Іх падазраюць у незаконнай здабычы пяску. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле за парушэнне правілаў аховы нетраў.

Затрыманыя 48-гадовы кіраўнік прыватнай арганізацыі, яго 39-гадовы намеснік, а таксама 64-гадовы галоўны аграном прадпрыемства.

Паводле версіі міліцыі, яны арганізавалі “незаконную здабычу пяску на землях сельскагаспадарчага прызначэння”.

“Вывазам займалася фірма, якая спецыялізуецца на дастаўцы матэрыялаў да аб’ектаў, што будуюцца на тэрыторыі Мінска. Службовыя асобы самавольна здабылі больш за 11 тысяч тон карысных выкапняў.

За паўгода злачыннай дзейнасці дзяржаве прычынена шкода на суму звыш двух мільёнаў рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Адзначаецца, што на маёмасць затрыманых накладзены арышт.

Трох чалавек затрымалі па падазрэнні ў незаконнай здабычы пяску
Фота: МУС
Трох чалавек затрымалі па падазрэнні ў незаконнай здабычы пяску
Фота: МУС
Трох чалавек затрымалі па падазрэнні ў незаконнай здабычы пяску
Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны