Трамп разглядае розныя планы ў дачыненні да Грэнландыі

Навіны
Official White House Photo by Daniel Torok

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае розныя планы ў дачыненні да Грэнландыі. Раней ён заяўляў прэтэнзіі на востраў, які на дадзены момант з’яўляецца аўтаномным рэгіёнам Даніі.

«Прэзідэнт і яго каманда абмяркоўваюць шэраг варыянтаў дасягнення гэтай важнай знешнепалітычнай мэты, і, вядома ж, выкарыстанне ўзброеных сіл ЗША заўсёды з’яўляецца адным з варыянтаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні галоўнакамандуючага», — прыводзіць Reuters цытату з заявы Белага дома.

Разам з тым дзяржсакратар Марка Рубіа на закрытым брыфінгу для членаў Кангрэса запэўніваў, што пагрозы адміністрацыі не азначаюць хуткага ўварвання, а мэтай з’яўляецца дамагчыся продажу Грэнландыі, піша WSJ. Паводле слоў крыніц выдання, у брыфінгу таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі Пентагона і арміі, аднак большую частку часу гаварыў дзяржсакратар.

Тым часам у панядзелак прэзідэнт Францыі, федэральны канцлер ФРГ і прэм’ер-міністры Італіі, Польшчы, Іспаніі, Вялікабрытаніі і Даніі прынялі сумесную заяву па Грэнландыі. У ёй гаворыцца, што ўсе пытанні, якія датычацца рэгіёна, павінны вырашаць толькі Данія і Грэнландыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны