Трамп абвясціў пра падаўжэнне спынення агню паміж Ізраілем і Ліванам

Навіны
Скриншот видео

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Ізраіль і Ліван дамовіліся пра падаўжэнне спынення агню яшчэ на тры тыдні. Дамоўленасць дасягнута пры ўдзеле ЗША на ўзроўні паслоў дзвюх краін.

“Злучаныя Штаты будуць супрацоўнічаць з Ліванам, каб дапамагчы яму абараніцца ад Хезбалы. Перамір’е паміж Ізраілем і Ліванам будзе падоўжана на тры тыдні. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці ў бліжэйшай будучыні прыняць прэм’ер-міністра Ізраіля Бібі Нетаньяху і прэзідэнта Лівана Жозефа Ауна, – заявіў Трамп.

Ён разлічвае, што гэтая сустрэча можа адбыцца на працягу некалькіх тыдняў і прывядзе да заключэння больш працяглага мірнага пагаднення.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.