У Беларусі пачаў вяшчанне новы тэлеканал «ВоенТВ». Ён выпускаецца аднайменнай тэлекампаніяй Міністэрства абароны. Да гэтага часу яна рыхтавала матэрыялы для іншых каналаў, а таксама выкладала іх у YouTube.
«ВоенТВ» пачаў вяшчаць у 10 раніцы. У далейшым ён будзе ў эфіры з 6 да 24 гадзін. Канал называюць ваенна-патрыятычным. На ім будуць выходзіць праграма «У аб’ектыве тыдня», штодзённыя навіны «У аб’ектыве дня» і аналітычная рубрыка «Аператыўны час». Абяцаюць паказваць фільмы і серыялы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
