Украіна ўзмоцніць абарону на мяжы з Беларуссю і створыць на гэтым участку новыя падраздзяленні беспілотных сістэм. Пра гэта заявіў сёння галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.
«Асаблівая ўвага была нададзена ўзмацненню абароны дзяржаўнай мяжы на паўночным напрамку. Для павышэння эфектыўнасці прыкрыцця рубяжоў прынята рашэнне аб фарміраванні новых падраздзяленняў беспілотных сістэм. Яны будуць забяспечаныя неабходным узбраеннем, тэхнікай і іншымі сродкамі для выканання пастаўленых задач. Адначасова мы працягваем нарошчваць магчымасці падраздзяленняў, якія ўжо выконваюць задачы на гэтым напрамку», — заявіў Сырскі на нарадзе па пытанні рэзерваў.
Нагадаем, у апошнія тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў пра планы Расіі правесці наступленне з тэрыторыі Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што Беларусь не збіраецца ўступаць у вайну супраць Украіны.