Супрацоўнік транспартнай кампаніі прадаў даныя кліентаў за крыптавалюту

Навіны
Photo by Max Bender on Unsplash

У Мінску затрыманы супрацоўнік службы падтрымкі транспартнай кампаніі. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся прадстаўнік кампаніі, які паведаміў пра падазроную актыўнасць у службовых базах даных, дзе знаходзіцца інфармацыя пра кліентаў.

Міліцыянеры выйшлі на 21-гадовага работніка службы падтрымкі, які меў доступ да базы даных.

“Малады чалавек на адным з форумаў расказаў пра сваё месца працы, а праз некаторы час атрымаў ад незнаёмца прапанову пра продаж інфармацыі пра кліентаў. Фігурант пагадзіўся, выканаў усе ўмовы і атрымаў на крыптакошалёк узнагароджанне — каля 2 тысяч рублёў у эквіваленце”, — расказалі ў ГУУС.

Узбуджана крымінальная справа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.