Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі старонку ў Threads «Наша Ніва | Nashaniva.cоm». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Мінскага раёна Мінскай вобласці 21 студзеня 2026 года.
Таксама ў спіс трапілі:
- старонкі ў Instagram «Беларусы ў Ізраілі» і «Nota Pratэstu»;
- старонка ў Threads «Дзе Навіны?»
- старонкі ў TikTok «belarustv BY. ЕўраБеларус | Навіны», «Андрусь Белавешкін»
- Telegram-канал «Nota Pratэstu».
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
