Стала вядома, як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе

Навіны
Фото: pixabay.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала каляндар святочных і непрацоўных дзён у 2026 годзе.

Першыя доўгія выходныя ў новым годзе будуць доўжыцца з 1 па 4 студзеня. Яшчэ адзін чатырохдзённы перыяд адпачынку запланаваны ў красавіку — з 18 па 21 чысло.

У адпаведнасці з зацверджаным графікам, рабочы дзень у панядзелак, 20 красавіка, пераносіцца на суботу, 25 красавіка. Такім чынам, днямі адпачынку стануць 18, 19, 20 і 21 красавіка. Пры гэтым арганізацыям з улікам асаблівасцяў вытворчага працэсу прадастаўлена права перанесці рабочы дзень 20 красавіка на іншы выходны, які прыпадае на суботу.

Непрацоўнымі днямі ў 2026 годзе абвешчаныя:

  • 1 і 2 студзеня — Новы год;
  • 7 студзеня — Раство;
  • 8 сакавіка — Дзень жанчын;
  • 21 красавіка — Радаўніца;
  • 1 мая — Свята працы;
  • 9 мая — Дзень Перамогі;
  • 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці;
  • 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
  • 25 снежня — Раство.
Стала вядома, як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе
Выява: t.me/MintrudSocBelarus
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны