Стаўка рэфінансавання зніжана ў Беларусі да 9,25% гадавых

Навіны
Фото: Нацбанк Беларуси

Сёння ўступіла ў сілу пастанова Нацбанка Беларусі, якой была зніжана стаўка рэфінансавання.

З 1 чэрвеня яна складае 9,25% гадавых. Стаўка па крэдыце авернайт устаноўлена на ўзроўні 10,75% гадавых. Абодва нарматывы зніжаны на 0,5 п.п.

Стаўка рэфінансавання ўплывае на кошт крэдытаў у эканоміцы, а таксама на стаўкі па дэпазітах. Акрамя таго, ад яе залежаць выдаткі бюджэту на дзяржаўную падтрымку, паколькі часта кампенсацыі працэнтаў або іх часткі па крэдытах для прадпрыемстваў устанаўліваюцца з прывязкай да стаўкі рэфінансавання.

Амаль год таму стаўка рэфінансавання была павялічана Нацбанкам на 0,25 п.п. да 9,75% гадавых. Апошні раз паказчык знаходзіўся на ўзроўні 9,25% гадавых у 2021 годзе.

У канцы лютага 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, Нацбанк Беларусі павысіў стаўку рэфінансавання да 12% гадавых. Са студзеня 2023 года ён пачаў яе зніжэнне. Яно працягвалася да лета 2023 года, калі стаўка дасягнула ўзроўню 9,5% гадавых. Пасля гэтага паказчык заставаўся нязменным на працягу двух гадоў.

Таксама з 1 чэрвеня зніжаны разліковыя велічыні стандартнай рызыкі па крэдытах і дэпазітах. Гэта яшчэ адзін інструмент, з дапамогай якога Нацбанк уплывае на стаўкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.