Сцікерпак з Лукашэнкам прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Навіны

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у спіс уключылі Telegram-стыкеры «TORGASH.1» з выявамі Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведнае рашэнне 15 ліпеня прыняў суд Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Таксама ў пералік трапілі старонкі ў Facebook «Алла Колесникович», «Дмитро Король» і «Міхаiл Бойка», старонка ў Threads «Навіны Магілеўскага рэгіёну», а таксама акаўнт у TikTok «Belultras. Ультрас Беларуси».

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з Лукашэнкам і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.