Сёння, 22 снежня, беларуская супольнасць зможа разам памаліцца за спачын журналіста Мікіты Мелказёрава. Службу правядзе айцец Аляксандр Кухта, які ведаў беларускага блогера і сябраваў з ім.
Паніхіда пройдзе і ў Беларускай царкве ў Вільні (Bokšto g. 4).
Пачатак — 19:00 (па віленскім часе).
Для тых, хто знаходзіцца ў іншых гарадах ці ў Беларусі, будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube-канале Беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні. Гэта магчымасць для кожнага, незалежна ад месцазнаходжання, аддаць даніну памяці Мікіту.
Беларускі журналіст, блогер, вядоўца праектаў «Жыццё-маліна», «Загляне сонца» раптоўна пайшоў з жыцця 21 снежня.
Падтрымаць сям’ю Мікіты можна тут.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!