Сёння на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве пачне працу стэнд беларускіх выдаўцоў

Галоўнае

Сёння, 28 траўня, а 14.00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда «Салон «Вольная Беларусь» на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве. У беларускай праграме цягам усёй працы выставы – больш за дваццаць пяць івэнтаў, а выстуцоўцамі стануць: Алесь Бяляцкі, Аляксандр Фядута, Віктар Бабарыка, Уладзімір Някляеў, Сабіна Брыло, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава і іншыя творцы.

Арганізатары стэнда – Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Інстытут беларускай кнігі.

Салон пачне працу ўжо з 12.00.

Сёння запланаваны наступныя мерапрыемствы:

  • 12.00 Старт продажаў: «Успаміны Францішка Міцкевіча» (RozUM)
  • 13.00 «БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», Дарота Міхалюк (Kamunikat)
  • 14.00 Прэзентацыя з нагоды сямідзесяцігоддзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: «Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»; «Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст» ; «Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд»; «Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі», Андрэй Масквін
  • 15.00 Прэзентацыя: «Лірыка», Наста Кудасава (Kamunikat)
  • 16.00 Прэзентацыя: «Zabawa w Oswalda, Quest», Аляксандр Лукашук (Kamunikat)

Заўтра галоўнымі падзеямі дня стануць: аўтограф-сесіі нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты, прэзентацыя двухмоўнай кнігі Уладзіміра Някляева «Święte źródło», старт продажаў кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» Сабіны Брыло.

Праграму цалкам можна паглядзець тут.

Арганізатары звяртаюць увагу, што сёлета Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш, які традыцыйна праводзіўся ў «Палацы навукі і культуры», мяняе лакацыю: стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) будзе працаваць на стадыёне PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03-901 Warszawa).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.