Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі надвор’я на нядзелю і панядзелак

Галоўнае
Фото: Reform.by

Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі надвор’я на нядзелю і панядзелак.

“Удзень 28 чэрвеня (нядзеля) на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра складзе +30… +34°С, месцамі, а па захадзе ў многіх раёнах дасягне +35… +38°С. У Мінску +31… +33°С. Удзень 29 чэрвеня (панядзелак) на большай частцы тэрыторыі краіны +35… +39°С, месцамі +30… +34°С. У Мінску +33… +35°С”, — гаворыцца ў папярэджанні.

У пятніцу і суботу будзе дзейнічаць папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.