Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга прывітаў рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда пачаць ініцыяванае Літвой расследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа.
«Гэта з’яўляецца магутным сігналам пра тое, што беспакаранасці не будзе нават для тых, хто лічыць сябе вышэй за закон і любыя нормы чалавечнасці», — напісаў ён у X.
Сібіга падкрэсліў, што Украіна даўно дамагаецца прыцягнення рэжыму да адказнасці — як за злачынствы супраць уласнага народа, так і за падтрымку Расіі ў агрэсіі супраць Украіны.
«Справядлівасць неабходная для лепшай, еўрапейскай і дэмакратычнай будучыні Беларусі», — дадаў міністр.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
