Пракуратура Белгарадскай вобласці Расіі апублікавала фота ДТЗ з удзелам вялікагрузнага самазвала і аўтамабіля УАЗ, якое адбылося ў кар’еры ААТ «Лебядзінскі ГОК». Мяркуючы па фота, ад легкавога аўтамабіля нічога не засталося.
Паведамляецца, што ў выніку здарэння ёсць загінулыя.
Прэс-служба Лебядзінскага ГОКа ўдакладняе, што няшчасны выпадак адбыўся 16 сакавіка. Вялікагрузны самазвал, які належыць падрадчыку, перавозіў горную масу і здзейсніў наезд на аўтамабіль УАЗ. У салоне аўтамабіля знаходзілася рамонтная брыгада іншай падраднай арганізацыі. Пяць чалавек загінулі.
Мяркуючы па фота, легкавы аўтамабіль быў пераеханы самазвалам сямейства БелАЗ (меркавана, 7540/7555).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
