Шэсць населеных пунктаў пацярпелі ад навальнічнага фронту

У выніку праходжання навальнічнага фронту 1 ліпеня ў Беларусі пацярпелі шэсць населеных пунктаў, у тым ліку адзін у Гродзенскай вобласці і пяць — у Мінскай. Парывы ветру дасягалі 20 м/с, паведамілі ў МНС.

«Пацярпелых няма. Пашкоджаны дахі 8 жылых дамоў і 2 гаспадарчых пабудоў. Вядуцца аднаўленчыя работы», — дадалі ў міністэрстве.

Таксама зафіксаваныя 32 выпадкі падзення дрэў, у Маладзечне пашкоджаны аўтамабіль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.