Сейм Латвіі ў першым чытанні ўхваліў папраўкі да закона, які прадугледжвае забарону на валоданне агнястрэльнай зброяй грамадзянамі Беларусі і Расіі, паведамляе LSM.
Папраўку ў першым чытанні падтрымалі 70 дэпутатаў. Супраць прагаласавалі чатыры. Законапраект павінен прайсці яшчэ два чытанні для ўступлення ў сілу.
Папраўкі былі распрацаваны апазіцыйнай партыяй «Нацыянальнае аб’яднанне». Аўтары законапраекта лічаць, што новыя нормы ўзмоцняць нацыянальную і грамадскую бяспеку.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
