СБУ затрымала беларуска-расійскага агента ў сілах беспілотных сістэм

Армія
Фото: СБУ

Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне агента, які адначасова працаваў на ФСБ Расіі і разведку Дзяржпагранкамітэта Беларусі. Затрыманне праводзілася ваеннай контрразведкай СБУ пры садзейнічанні галоўнакамандуючага ВСУ і камандуючага Сіл беспілотных сістэм.

Затрыманы вайсковец з падраздзялення Сіл беспілотных сістэм. Займаючы пасаду аператара беспілотніка, ён перадаваў даныя пра напрамкі руху і колькасць дронаў, якія выкарыстоўваліся ў баях на паўночна-ўсходнім памежжы Украіны.

У далейшым па ўказанні куратараў ён перавёўся на пасаду аператара наземных робатызаваных комплексаў, якія займаюцца эвакуацыяй параненых і дастаўкай боепрыпасаў на Ізюмскім напрамку. Тут замест выканання службовых абавязкаў затрыманы пачаў збіраць даныя пра дыслакацыю і планы баявых аперацый сумежных падраздзяленняў, а таксама назапашваў інфармацыю пра характарыстыкі і асаблівасці прымянення новых робатызаваных комплексаў.

“Пасля выканання агентурных задач фігурант спадзяваўся ўцячы ў Расію праз лінію фронту, дзе яго павінны былі сустрэць расійскія спецслужбы. Ваенная контрразведка СБУ спрацавала на апярэджанне і задокументавала падрыўную дзейнасць агента”, – заявілі ў СБУ.

Мужчыну затрымалі ў Харкаўскай вобласці. У яго канфіскаваны два смартфоны з доказамі яго працы на спецслужбы РФ і Беларусі. Затрыманаму прад’яўлена падазрэнне па артыкуле за дзяржаўную здраду. Ён узяты пад варту без права ўнясення закладу.

СБУ затрымала беларуска-расійскага агента ў сілах беспілотных сістэм
Фота: СБУ
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.