Сайт кінафестывалю «Паўночнае ззянне» прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Культура
Изображение: t.me/northernlightsff

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі сайт кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і Facebook-акаўнт яго заснавальніцы Волі Чайкоўскай. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 19 студзеня 2026 года.

Таксама ў пералік унеслі:

  • сайт праекта «freeviasna»;
  • сайт кампаніі «Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі»;
  • TikTok-акаўнт «Вясны»;
  • акаўнты ў Threads «Кастусь Супраць», «girikalex», «БРЦ / Беларускi расследавальнiцкi цэнтр», «Андрусь Белавешкiн»;
  • старонкі ў TikTok «Ольга Карач», «Андрусь Белавешкiн»;
  • старонкі ў «Одноклассниках» «Александр Ластовский», «Александр Журавлёў», «Егор Минаков»;
  • YouTube-канал «БЕЛСАТ SHORTS»;
  • старонка ў Instagram «vslep»;
  • старонкі ВКонтакте» «Мы за новае жыццё!», «Шацилкавичская Поллитралагичэская блаблаторыя».

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны