У Варшаве праходзіць цырымонія развітання з журналістам Мікітам Мелказёравым.
Ля будынка на вуліцы Fosa выстраілася чарга з людзей, якія прыйшлі развітацца з вядомым журналістам. Цырымонія праходзіць з 12 да 15 гадзін па мясцовым часе.
Нагадаем, аўтар праекта «Жыццё-Маліна» і іншых праграм на YouTube і тэлебачанні памёр у Варшаве ў ноч з 20 на 21 снежня. Яму было 37 гадоў. Паведамлялася, што ў яго спынілася сэрца.
Польская пракуратура пачала расследаванне яго смерці паводле артыкула аб ненаўмысным забойстве. Гэта традыцыйная фармулёўка, якая ўжываецца, калі прычына смерці невядомая. Было праведзена ўскрыццё цела. Вынікі экспертызы стануць вядомыя праз некалькі месяцаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!