У Расіі расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да заснавальніка месенджара Telegram Паўла Дурава. Пра гэта паведамілі “Расійская газета” і “Комсомольская правда”. Расследаванне вядзецца па ч.1.1 арт. 205.1 КК РФ (садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці).
У публікацыях гаворыцца, што мэсенджар з 2022 года фігураваў у 153 тыс. злачынстваў, з іх 33 тысячы — дыверсійна-тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці. “Расійская газета” піша, што Telegram “стаў галоўным інструментам спецслужбаў краін НАТА” і Украіны.
У папрок Дураву ставіцца таксама тое, што ён пасля арышту ў Францыі пачаў супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі еўрапейскіх краін, аднак запытам расійскіх сілавікоў па-ранейшаму адмаўляе. Таксама не задавальняюцца запыты “Роскомнадзора” аб выдаленні кантэнту.
Нагадаем, з 10 лютага ў Расіі сталі запавольваць Telegram.
