Расійскі бамбардзіроўшчык Ту-22М3 разбіўся ў Іркуцкай вобласці

Навіны
Скриншот видео

(абноўлена) Бамбардзіроўшчык Ту-22М3 разбіўся сёння каля Свірска ў Іркуцкай вобласці Расіі, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.

Паводле слоў відавочцаў, экіпаж самалёта выскачыў з парашутамі. Самалёт упаў на беразе Ангары.

Як паведамляе Мінабароны РФ, аварыя адбылася пры заходзе на пасадку падчас планавага вучэбна-трэніровачнага палёту. Самалёт выконваў палёт без боекамплекта. Экіпаж катапультаваўся.

Расійскі бамбардзіроўшчык Ту-22М3 разбіўся ў Іркуцкай вобласці
Скрыншот відэа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.