У летнім раскладзе расійская авіякампанія Red Wings будзе лётаць у Мінск з Масквы і Пярмі.
Рэйсы з Пярмі запланаваны з 9 красавіка. Яны будуць выконвацца да канца верасня. Самалёты будуць лётаць па панядзелках і пятніцах. Час у дарозе з Пярмі ў Мінск складзе 3 гадзіны 5 хвілін, у зваротным напрамку — 2 гадзіны 45 хвілін.
З 30 красавіка расійскі перавозчык будзе раз на тыдзень выконваць рэйсы з Масквы з аэрапорта Жукоўскі. Працягласць палёту да Мінска складзе 1 гадзіну 40 хвілін, у зваротным напрамку — 1 гадзіну 30 хвілін.
Рэйсы будуць выконвацца на расійскім самалёце SSJ-100.
У зімовым раскладзе Red Wings выконвае рэйсы ў Мінск з Самары і Чалябінска.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
