Расія абмяжуе ўвоз гародніны і садавіны з Арменіі

Расія працягвае нарошчваць ціск на Арменію перад парламенцкімі выбарамі. Рассельгаснагляд прыняў рашэнне з 30 мая абмежаваць увоз з Арменіі свежых таматаў, агуркоў, перцаў, зеляніны і клубніц да выпрацоўкі адпаведнага алгарытму па забеспячэнні бяспекі адгружанай прадукцыі. Гаворка ідзе як пра прадукцыю, што паходзіць з Арменіі, так і пра тую, што паступае з яе.

Рассельгаснагляд аргументаваў сваё рашэнне пачашчэннем выпадкаў парушэнняў пры пастаўках армянскай плодаагародніннай прадукцыі.

Раней РФ ужо абмежавала ўвоз з Арменіі кветак, мінеральнай вады «Джэрмук», а таксама каньяку і вінаў ад трох армянскіх вытворцаў.

Учора стала вядома пра ліст міністра энергетыкі РФ Сяргея Цывілёва, у якім ён папярэджваў Ерэван пра гатоўнасць разарваць пагадненне па пастаўках газу, нафтапрадуктаў і алмазаў у выпадку ўступлення Арменіі ў Еўрасаюз.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.