Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік заявіў, што Беларусь і Расія дасягнулі дамоўленасцяў па газе, і яны не горшыя за тыя, якія былі да 2026 года.
«Дамоўленасці былі дасягнутыя, і пагадненне сёння знаходзіцца на стадыі падпісання. Але магу сказаць адно: тыя дамоўленасці, якія былі дасягнутыя прэзідэнтамі, не горшыя за тыя ўмовы, што дзейнічалі да 2026 года», — заявіў ён у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны», распавядаючы пра рабочую сустрэчу віцэ-прэм’ера Віктара Каранкевіча і гендырэктара ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» Уладзіміра Маёрава з кіраўніком ПАТ «Газпром» Аляксеем Мілерам.
Паводле слоў Рагожніка, рэзкага росту тарыфаў не чакаецца.
«Таму нейкага рэзкага росту тарыфаў, натуральна, не чакаецца. Мы дамовіліся аб тым, што суб’екты гаспадарання тут будуць працаваць у дастаткова камфортных для сябе ўмовах», — сказаў ён.
Нагадаем, сустрэча Каранкевіча і Мілера адбылася 30 снежня. Бакі абмяркоўвалі «актуальныя пытанні супрацоўніцтва і перспектывы яго развіцця».
