Пуцін наведае Кітай услед за Трампам

Навіны
Си Цзиньпин и Владимир Путин. Фото: Kremlin.ru

Уладзімір Пуцін па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна 19–20 мая наведае Кітай з афіцыйным візітам.

Бакі абмяркуюць двухбаковыя адносіны, шляхі паглыблення стратэгічнага партнёрства, а таксама абмяняюцца меркаваннямі па міжнародных і рэгіянальных праблемах, паведамілі ў прэс-службе Крамля. Яны таксама возьмуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гадоў адукацыі Расіі і Кітая на 2026–2027 гады. Па выніках перамоваў плануецца падпісанне сумеснай заявы на найвышэйшым узроўні і шэрагу двухбаковых дакументаў.

Праграмай візіту таксама прадугледжаная сустрэча з прэм’ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам для абмеркавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведаў Кітай 13–15 мая.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.