ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не зможа валодаць ядзернай зброяй — Белы дом

Галоўнае
Фото: Синьхуа

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не зможа валодаць ядзернай зброяй. Пекін таксама выказаў гатоўнасць закупляць больш амерыканскай нафты. Пра гэта гаворыцца ў кароткім паведамленні Белага дома па выніках перамоваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

У Белым доме назвалі сустрэчу паспяховай. Бакі абмяркоўвалі ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы пашырэнне доступу амерыканскіх кампаній на кітайскі рынак і павелічэнне кітайскіх інвестыцый у эканоміку ЗША.

“Прэзідэнты таксама падкрэслілі неабходнасць далейшага прагрэсу ў спыненні паставак прэкурсораў фентанілу ў ЗША, а таксама павелічэння кітайскіх закупак амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Абодва бакі пагадзіліся з тым, што Армузскі праліў павінен заставацца адкрытым для забеспячэння свабоднага патоку энерганосьбітаў. Прэзідэнт Сі Цзіньпін таксама ясна даў зразумець, што Кітай выступае супраць мілітарызацыі праліва і любых спробаў спаганяць плату за яго выкарыстанне, і выказаў зацікаўленасць у закупцы большай колькасці амерыканскай нафты для зніжэння залежнасці Кітая ад праліва ў будучыні.

Абедзве краіны пагадзіліся з тым, што Іран ніколі не зможа валодаць ядзернай зброяй”, — гаворыцца ў паведамленні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.