Продажы беларускага бензіну на Пецярбургскай біржы ў чэрвені выраслі ў 3,6 раза ў параўнанні з чэрвенем 2025 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на агляд Нацыянальнага біржавога цэнавага агенцтва.
Аб’ём продажу беларускага бензіну ў чэрвені 2026 года склаў 90,9 тысячы тон. У чэрвені 2025 года было прададзена 25,2 тысячы тон. Аб’ём продажаў у параўнанні з маем гэтага года вырас у 3,8 раза. У маі было прададзена 23,64 тысячы тон беларускага бензіну.
Таксама павялічыліся продажы беларускага дызельнага паліва. У гэтым чэрвені было прададзена 62,1 тысячы тон супраць 17,34 тысячы тон у чэрвені 2025 года. У маі 2026 года аб’ём продажаў дызельнага паліва склаў 49,86 тысячы тон.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!