Продаж «натуральных прадуктаў» з Алтая забаранілі ў Беларусі

У Беларусі забаранілі ўвоз і продаж прадукцыі расійскай кампаніі «Сашера-Мед». Адпаведная пастанова была падпісана намеснікам міністра — галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларусі 12 сакавіка.

«Падставай для вынясення пастановы стала неаднаразовае выяўленне неадпаведнасці харчовай прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» (ТР ТС 021/2011), «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (ТР ТС 022/2011)», — паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

ТАА «Сашера-Мед» заяўляе пра сябе як пра вытворцу «натуральнай касметыкі і прадуктаў Алтая» на аснове пантаў алтайскага марала, бабровай струі, каменнага алею, муміё, лекавых раслін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.