Беларускія праваабаронцы апублікавалі заяву аб прызнанні палітвязнямі яшчэ 8 чалавек.
Палітвязнямі прызнаны Дзмітрый Барсукоў, Ігар Губарэвіч, Павел Вахлакоў, Віталь Новікаў, Аляксандр Сульжыц, Сяргей Лагвіновіч, Віталь Кушнярэвіч і Аляксандр Хазееў. Яны ўзятыя пад варту або асуджаныя за ўзаемадзеянне з «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». Аляксандра Хазеева таксама абвінавачваюць у закліках да санкцый, абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго.
Праваабаронцы заклікаюць вызваліць названых асобаў, а таксама ўсіх астатніх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
