Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі праводзіць праверку пасля зваротаў грамадзян аб магчымым забруджванні ракі Дзітва ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.
У рамках кантрольных мерапрыемстваў 6 ліпеня тэрытарыяльныя органы ведамства адабралі пробы паверхневых вод. Спецыялісты правядуць лабараторныя даследаванні, каб вызначыць, ці перавышаюць паказчыкі якасці вады ўстаноўленыя нарматывы.
Па выніках праверкі абяцаюць правесці дэталёвы аналіз сітуацыі. У выпадку выяўлення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства маюць намер прыняць меры па іх спыненні, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!