КДБ Беларусі прызнаў беларускі моладзевы праект «Ліхтар» «экстрэмісцкім фарміраваннем». Датычнымі да яго пазначаныя Аляксей Грахоўскі, Ілля Міхневіч і Віктар Баранаў.
У рашэнні КДБ пазначаныя сацсеткі «Ліхтара» ў TikTok, Instagram і Facebook, а таксама акаўнт @lichtare у Telegram — праект выдання «Новы Час».
Арганізацыя «Ліхтар» была створаная ў 2023 годзе на факультэце палітычных навук і журналістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Сваёй мэтай праект называе пашырэнне дасведчанасці пра Беларусь, беларускі народ, яго культуру і гісторыю.
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
