Прадстаўніца Беларусі ў ААН вырвала фатаграфіі палітвязняў з рук былой зняволенай

Галоўнае
Фото: t.me/viasna96

На 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях Ларыса Бельская вырвала фатаграфіі беларускіх палітвязняў з рук былой палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк. Відэа інцыдэнту апублікаваў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Шарэнда-Панасюк падышла да Бельскай у момант, калі тая распавядала пра тое, як у Беларусі любяць і цэняць жанчын. З сабой у яе былі фатаграфіі палітвязняў Вольгі Маёравай, якая за кратамі рызыкуе цалкам страціць зрок, і Алены Лазарчык. У адказ Бельская вырвала здымкі з яе рук.

Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджана ў 2021 годзе на два гады пазбаўлення волі. Пасля ёй тройчы дадавалі па годзе зняволення за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». У лютым 2025 года яна выйшла на волю і неўзабаве пакінула Беларусь.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.