Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы «плыт» з беларускімі цыгарэтамі, які даплыў па Нёмане.
Падазроны аб’ект у рацэ заўважылі ў панядзелак каля вёскі Бугеда Лаздзійскага раёна. На гэтым участку мяжа паміж Літвой і Беларуссю праходзіць па Нёмане.
Плыт выцягнулі на бераг. Выявілася, што ён перавозіў 640 пачкаў беларускіх цыгарэт, абгорнутых у плёнку. Для ўстойлівасці да канструкцыі была прымацаваная тратуарная плітка, а сам плыт абсыпаны снегам і лёдам, каб надаць яму выгляд ільдзіны.
Цыгарэты часова захоўваюцца на заставе. Пачата адміністрацыйнае вядзенне, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
